Адкрытая лекцыя і прэзентацыя кнігі Алісы Хольцхей-Кунц
Аліса Хольцхей-Кунц (Цюрых) — доктар філасофіі, практыкуючы псіхааналітык і дазайн-аналітык, прэзідэнт Грамадства герменеўтычнай антрапалогіі і Dasein-аналізу.
У межах сустрэчы яна выступіць з лекцыяй «Асновы псіхатэрапеўтычнага Dasein-аналізу». Пасле гэтага адбудзецца прэзентацыя перакладу на рускую мову яе кнігі «Страдание из-за собственного бытия. Дазайн-анализ и задача герменевтики психопатологических феноменов».
Прафесар Таццяна Шчытцова: “Для мяне Аліса — абсалютна выключная постаць: псіхатэрапеўт, якая можа без „ізмаў“ і з глыбокім веданнем справы выяўляць узаемную спалучальнасць псіхааналізу і экзістэнцыяльнай філасофіі”.
14.07 // 17:30 // Кнігарня Логвінаў // Незалежнасці 37а
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг