Дыскусія пра літаратурную крытыку
Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на дыскусію пра літаратурную крытыку, якая адбудзецца 13 траўня (серада) а 19.00 у галерэі «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16).
У дыскусіі прымае ўдзел крытык, рэдактар і сябра журы розных літаратурных прэмій з Германіі д-р Ёрг Плат (Dr. Jörg Plath). З беларускага боку ў дыскусіі ўдзельнічаюць Ціхан Чарнякевіч і Ірына Шаўлякова. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.
Падчас дыскусіі будуць закрануты такія пытанні, як «Ці дапамагае літаратурная крытыка знайсці кнігам свайго чытача?», «Ці ва ўладзе літаратурнага крытыка зрабіць пісьменніка вядомым?» і інш.
Больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства чытайце тут.
Паводле прэс-рэлізу
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг