Гістарычны аўторак у кнігарні «логвінаЎ»
Дата публікацыі: 09.12.2013
1811
У аўторак, 10 снежня, адбудзецца прэзентацыя новых кніжак на гістарычную тэматыку. Будуць прадстаўлены сёлетнія выпускі часопіса ARCHE («Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты»), а таксама каля дзясятка ранейшых нумароў («Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі»,«Плошча 19 снежня 2010», «Полацак у прасторы і часе», 1950-я ў Беларусі: «Ад сталінізму да застою» ды іншыя).
Удзельнікі: рэдактары Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў.
Сустрэча пачнецца а 19 у мінскай кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці, 37а).
Падзяліцца
Электронная пошта: SBP@lit-bel.org.dyskurs.be
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг