Гістарычны панядзелак у кнігарні “логвінаЎ”

Прэзентацыя фундаментальнага даследавання гісторыка Віктара Цемушава “На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)”.

Выданне выйшла ў цвёрдай вокладцы, мае каля 500 старонак аб’ёму, у тым ліку каля 35 унікальных картаў літоўска-маскоўскага памежжа, надрукаваных на крэйдаванай паперы.

У імпрэзе возьмуць удзел гісторыкі Валянцін Голубеў, Сцяпан Цемушаў, Васіль Варонін, Аляксандр Казакоў ды іншыя

 

Чакаем вас 19 студзеня а 19.00 па адрасе: пр. Незалежнасці, 37а (кнігарня "логвінаЎ").

Уваход вольны

Паводле прэс-рэлізу