Лекцыя “Аўтар пакрадзены. Як пазначаць творы ў сеціве”
24 лютага (аўторак) Беларускі калегіюм запрашае ў кнігарню "ЛогвінаЎ" (пр.Незалежнасці, 37А) на лекцыю “Пазначаем творы ў сеціве”. Чытае ідэйны натхняльнік Пірацкага руху, каардынатар праекта “Фаланстэр”, выпускнік БК Міхаіл Волчак. Пачатак а 18.30.
Трохі пра лекцыю. З развіццём сеціва аўтарства стала масавай з’явай. Ці магчымае ўзаемадзеянне ў гэтай плыні кантэнту паміж аўтарамі і чытачамі (гледачамі, слухачамі)? Калі варта выкарыстоўваць абазначэнне аўтарства? Што такое свабоднае ліцэнзаванне і канвенцыйныя пазнакі? Як пазначаць аўтарства змененага твору? Навошта ўвогуле пазначаць твор у сеціве?
Лектар раскрые практычныя бакі пазначэння аўтарства, а таксама распавядзе пра сучасныя інструменты паляпшэння камунікацыі паміж аўтарам і спажыўцом яго (яе) творчасці. Лекцыя будзе карыснай аўтарам, журналістам, навукоўцам, а таксама даследчыкам сеціўнай культуры і супольнасцяў.
Паводле прэс-рэлізу
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг