Майстар-клас “Свая кнігарня – гэта кайф!”

Пасля леташняга майстар-класа “Як адкрыць сваю кнігарню ў Беларусі?” у Літаратурны Дом “Логвінаў” паступілі шматлікія просьбы паўтарыць навуку. Сёлета мы наважылі крыху пашырыць тэматыку: распавесці не толькі, як адкрыць сваю кнігарню і наладзіць яе працу, а таксама пра тое, як стварыць творчую (чытай – працоўную) атмасферу, ды падзяліцца, як насамрэч маецца насельнікам кнігарні ў эпіцэнтры культурнага жыцця     

Такім чынам, 30 верасня (аўторак) Кнігарня “логвінаЎ”  ладзіць  майстар-клас,  у часе якога слухачы даведаюцца:

-  як, шмат не думаючы,  выбіраць каманду аднадумцаў

-  як лічыць грошы прадпрыемства, нават калі іх няма

-  як ладзіць свята кожны дзень і не страціць праз гэта розум і здароўе

-  як  навучыць стол Караткевіча лятаць і атрымаць з гэтага дывідыенты    

-  як  кнігарам сябраваць з усімі, у тым ліку, з “планшэтным пакаленнем” 

У майстар-класе возьмуць удзел:

Ігар Логвінаў, выдавец

Кацярынка Пікірэня, дырэктар кнігарні “логвінаЎ”

Валянціна Кісялёва, дырэктар галерэі сучаснага мастацтва “Ў”

Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар Літаратурнага Дома “логвінаЎ”

 

Удзел у майстар-класах – бясплатны. Пачатак заняткаў а 14, заканчэнне – а 17

Запіс на майстар-класы – папярэдні.  Да 29 верасня на электронную пошту

lohvinaupress@gmail.com трэба даслаць  звесткі  з пазнакай  “Запіс”. Звесткі ўключаюць імя і прозвішча слухача, яго культурніцкі досвед, пару сказаў пра матывацыю да ўдзелу ў майстар-класе, а таксама назву горада або вёскі, дзе бы ён хацеў  адкрыць кнігарню ці іншую культурную ўстанову

Адрас правядзення майстар-класаў: Кнігарня логвінаЎ (Мінск, праспект Незалежнасці, 37а)

Паводле прэс-рэлізу