Оpen-air фестываль “Купальскае кола 2015”
7 міжнародны open-air фестываль “КУПАЛЬСКАЕ КОЛА 2015”
Найзначнейшая імпрэза фестывальнага руху на Беларусі, якую ведае і чакае кожны аматар роднай культуры.
Фестываль, прысвечаны старажытнаму народнаму святу Купаллю, у традыцыях і абрадах якога найярчэйшым чынам раскрываецца душа беларускага народа.
Найбуйнейшы беларускі музычны фестываль са шматгадовай гісторыяй у гэтым годзе выйшаў на больш маштабны ўзровень і атрымаў яшчэ большую прастору для развіцця.
Мноства разнапланавых мерапрыемстваў, аб’яднаных адной агульнай ідэяй, разнастайныя лакацыі, і, канечне, вялікі open-air канцэрт з удзелам знакавых калектываў айчыннай і замежнай folk / folk-rock / pagan-metal сцэны!
Оpen-air фестываль “КУПАЛЬСКАЕ КОЛА 2015” адбудзецца 20-21 чэрвеня ў музейным комплексе “Дудуткі” (Менская вобласьць, Пухавіцкі раён, в. Пціч)
Падрабязнасьці можна адшукаць тут: dudutki.by
Уваходны КВІТОК на фестываль набываецца НА МЕСЦЫ і каштуе як уваходны квіток у музейны комплекс “Дудуткі”!
Кошт на 1 дзень – 170.000 бел.руб.
Тым, хто набудзе квіткі адразу на 2 дні і застанецца ў намётавым летніку – зніжкі!
Адшукаць СЬПІС МУЗЫЧНЫХ ГУРТОЎ-УДЗЕЛЬНІКАЎ фестываля можна тут: http://vk.com/topic-7120596_31730123