Праект “PaЎlinkа PARTY”

18 мая 2013 года а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае мінчан і гасцей сталіцы далучыцца да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і прыняць удзел у праекце “PaЎlinkа PARTY”. Толькі гэтым вечарам музей, каб раскрыць асобныя грані вобраза неўміручай Купалавай Паўлінкі, ператворыцца ў адмысловую крэатыўную прастору – подыум – і прадставіць унікальную магчымасць кожнаму паспрабаваць сябе ў якасці мадэльера, праявіць творчыя здольнасці ў мастацтве body-art і наведаць майстар-класы па стварэнні стыльнага вобраза “PaЎlinka style”. Наведвальнікаў чакаюць эксклюзіўныя прычоскі ад прафесійных цырульнікаў, жаночыя ўпрыгажэнні і адметны фотаздымак з удзельнікамі моднага паказу. Завершыць адмысловую акцыю светлавое шоу.

Праграма мерапрыемстваў:

19.00-23.00 – выстаўка handmade вырабаў “kirmash”

19:00-20:00 – канцэрт фольк-арт-рок гурта  “Alta Mente”

20:00-20:30 – выступленне тэатра танца “ОтражениЯ” і Студэнцкага эксперыментальнага тэатра-студыі “ARTvoyage”

20.30-21.00 – канцэрт этна-мадэрн гурта “Folkmashina”

21:00-22:00 – паказ праекта мадэльнага і дызайнерскага мастацтва “Галерэя стылю” ў суправаджэнні духавога аркестра пагранічных войск Рэспублікі Беларусь

22:00-23:00 – выступленне Адэкватнага тэатра “вКУБЕ”

23:00- 23.40 – электрычны канцэрт гурта “Босае сонца”