Прэзентацыя альбома “хроснай маці беларускага акцыянізму”
Дата публікацыі: 30.01.2015
1951
6 лютага (пятніца) у 19.00 у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца пілотная прэзентацыя альбома “Людміла Русава” з “Калекцыі пАРТызана”, дзе ўпершыню сабраныя дакументацыя і працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў — найвыбітнейшай беларускай мастачкі 1980-90-х Людмілы Русавай (1954 — 2010).
Возьмуць удзел: Наталля Янкоўская, Вольга Сазыкіна, Таня Сяцко, сябры і калегі мастачкі.
Будзе дэманстравацца прэзентацыя з відэапрацамі мастачкі, а таксама выстаўлена арт-кніга Людмілы Русавай з калекцыі Наталлі Янкоўскай.
Паводле прэс-рэліза
Падзяліцца
Электронная пошта: SBP@lit-bel.org.dyskurs.be
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг