Прэзентацыя альбома мастака Аляксея Жданава
10 верасня запрашаем на прэзентацыю альбома паэта і мастака АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА (1948-1993), якая выйшла ў серыі мастацкіх альбомаў «Калекцыя пАРТызана».
Прэзентацыю правядзе аўтар уступнага тэкста, паэт Дзмітры Строцаў. Акрамя гісторый з жыцця Аляксея Жданава, прагучаць таксама ягоныя вершы ў выкананні Дзмітрыя Строцава.
Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а). Уваход – вольны. Пачатак а 19.
«Упершыню пра Жданава я даведаўся ад Хадзеева. У 81-м. Я толькі што трапіў да Кіма й слухаў яго са сьвяшчэнным трымценьнем. І задаваў пашанотна дурныя пытаньні: «Кім, ты, напэўна, кінік?» — «Не, хутчэй, эпікурэец». — «Кім, а ёсьць у Менску чалавек, роўны табе па інтэлекце?» — «Ёсьць — Жданаў. Вершыкі піша, але ён — філёзаф». І паказаў кручкаватым пальцам у акно: «Бачыш, на першым паверсе сьвятло гарыць? Там жыве. Але гэта пачвара, ня раю табе зь ім мець справу». У чарнільнай цемры лютаўскае ночы, за карабельнымі стваламі старога сталінскага двару атрутна салодка мігацеў ліхтар «людаеда».
Дзмітры Строцаў
Крыху пра серыю «Калекцыя пАРТызана». Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана»прадстаўляе сабой the best беларускага арта. У «Калекцыю» ўжо выйшлі альбомы Уладзіміра Цэслера, Руслана Вашкевіча, Міхаіла Сянькова, Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай. Усяго плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноўшай беларускай культуры.
Навіны кнігарні "ЛогвінаЎ"