Прэзентацыя новай кнігі Іллі Сіна

Часопіс “Макулатура” запрашае на СВЯТОЧНУЮ ТРЫЗНУ з нагоды прэзентацыі кнігі Іллі СІНА “Бэлетрыстыка” і смерці літаратуры.

Урачыстыя прамовы і тосты Ганны КІСЛІЦЫНАЙ,  Джэймса ДЖОЙСА, Адама ГЛОБУСА, Сяргея КАЛЕНДЫ, Янкі КУПАЛЫ, Альгерда БАХАРЭВІЧА, Льва ТАЛСТОГА, Валянціна АКУДОВІЧА.

Кансультант па спірытызме – Яўген РАГОЗІН.
Аўтарская рытуальная манументалістыка Паўла ВАЙНІЦКАГА. 

15 студзеня. Кнігарня "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.


Крыху пра кнігу. Бэрлінскі гей-актывіст, які прачнуўся ў грымёрцы сельскага дома культуры, ачаравальная глядыятарка на сцэне вядомай опэры, выпадковы ўдзельнік Вызваленчай вайны ў Бангладэш і загадкавы маньцёр Гібрыеў... Усіх гэтых пэрсанажаў аб’ядноўвае толькі адно: ім карціць набіць рыла свайму аўтару! Але нічога не атрымліваецца, рукі кароткія. Візу для пераадольвання мяжы паміж літаратурай і рэчаіснасьцю мае толькі ён, аўтар.

Таму папярэджваем па-добраму: прачытайце гэтую кнігу! Бо іначай ён вас усіх таксама апіша.  “Бэлетрыстыка” – гэта першая антылітаратурная кніга па-беларуску!

Кнігу “Бэлетрыстыка” можна спампаваць тут.

Паводле прэс-рэліза