Спектакль “Шабаны” паводле Альгерда Бахарэвіча
27 верасня, 19:00
РТБД (Мінск, вул. Крапоткіна, 44)
Спектакль “Шабаны” – першая ў Беларусі сцэнічная версія паводле рамана сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”, напісанага ў эміграцыі ў 2012 г.
Гэта і гісторыя маладога беларускага пісьменніка, які доўгі час пражыў у Германіі і пасля вярнуўся на Радзіму. І гісторыя маладой беларускай жанчыны, у якой раптоўна знік муж. Гэта і гісторыя ШАБАНОЎ – мікрараёна г. Мінска.
Усе гэтыя гісторыі ў спектаклі аб’ядноўвае тэма Радзімы, у якой гучыць галоўная праблема – праблема эміграцыі і вяртання.
“…Калі пакідаеш нейкае месца і пасля вяртаешся – ці вяртаешся туды, дзе быў? Ці гатовыя жыхары гэтага месца прыняць цябе новага? Ці магчыма ўвогуле некуды вярнуцца?…”
У спектаклі занятыя студэнты 4-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Л.А. Манаковай).
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг