Спрадвечныя песні беларускіх мужчын
Як гучыць «Рада», можна будзе пачуць 18 красавіка ў Музеі Янкі Купалы ў Мінску (вул. Янкі Купалы, 4). Пачатак а 18.00.
Адзін з удзельнікаў гурта Васіль Мардачоў распавёў, што ў альбом увайшлі застольныя, шыхтовыя, рэкруцкія песні, запісаныя на Палессі — у асноўным на Століншчыне і Тураўшчыне.
Збіралі іх самі выканаўцы.
«Мы стараліся не паўтарацца, шукаць такія песні, варыянтаў якіх не сустракалі ў ранейшых запісах», — кажа спадар Васіль. Песні прагучаць, вядома ж, на палескім дыялекце.
«Рада» не прывязаная ні да якой філармоніі, дома культуры ці фальклорнай студыі. Гэта гурт людзей, проста шчыра зацікаўленых народнай творчасцю.
У «Радзе» спяваюць прадпрымальнікі, рабочы з МАЗа, супрацоўнік камп’ютарнай фірмы…
Цікава, што ў гурце, апроч чатырох мужчын, ёсць адна жанчына.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг