Творчая сустрэча з Андрэем Адамовічам
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
ЗАПРАШАЕ
далучыцца да культурна-асветніцкага праекта
“МАЛАДЫЯ ГАДЫ, МАЛАДЫЯ ЖАДАННІ!”
Серыя сустрэч з маладымі беларускімі і замежнымі творцамі
30 сакавіка 2016 года а 19-й гадзіне
“СУСТРЭЧА ДРУГАЯ. АНДРЭЙ АДАМОВІЧ”
На пачатку свайго творчага шляху Максіма Багдановіча сутыкнуўся з непрыняццем сваёй паэзіі некаторымі ўплывовымі супрацоўнікамі “Нашай нівы”, якія назвалі вершы маладога аўтара “дэкадэншчынай”. Максім Багдановіч сапраўды вылучаўся на фоне большасці тагачасных паэтаў і культурай пісьма, і падыходам да выбару тэматыкі. На шчасце, у супрацьвагу рашучым непрыхільнікам знайшліся не менш рашучыя абаронцы пачаткоўца-наватара, і імя Максіма Багдановіча не знікла з далягляду беларускай літаратуры.
У беларускай літаратуры нашых дзён таксама з’яўляюцца маладыя аўтары, чыя творчасць неадназначна ўспрымаецца сучаснікамі. І тут, безумоўна, варта згадаць Андрэя Адамовіча, лаўрэата прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча за 2013 год. Адны захапляюцца эклектычнасцю і інтэлектуалізмам яго тэкстаў, другія ставяць пад сумнеў смелае стаўленне да сакральных сімвалаў беларускай культуры. Трэція - увогуле чуць не чулі, хто гэта такі.
У праграме:
- старыя вершы;
- новая проза (прэзентацыя кнігі "Таўсьціла і лешч");
- выступленне гасцей;
- аўтограф-сесія.
Уваход вольны!
Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а)
Тэлефон для даведак: 8 (017) 334 42 69
Паводле прэс-рэлізу