Аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча
Дата публікацыі: 07.10.2019
602
10 кастрычніка а 17-й гадзіне Андрэй Хадановіч падпісвае сваю новую кнігу "Школа травы", якая пабачыла свет у Бібліятэчцы часопіса "Дзеяслоў".
У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 гг. Зборнік складаецца з 55 вершаў, а таксама – на правах эпіграфаў да кожнага раздзела – пяці перакладаў важных для кнігі паэтычных твораў. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.
Чакаем вас у кнігарні "Акадэмкніга" (праспект Незалежнасці, 72).

Падзяліцца
Электронная пошта: SBP@lit-bel.org.dyskurs.be
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг