Адкрыццё кнігарні “Логвінаў” з аркестрам

Суполка маладых беларускіх кампазітараў "Мастацкі націск" зайграе з нагоды адкрыцця кнігарні “Логвінаў” і Дня горада. Будуць гучаць творы акадэмічнага накірунку маладых кампазітараў Беларусі і Украіны ў выкананні лаўрэатаў конкурсаў, студэнтаў і выпускнікоў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі музыкі. 

Уваход вольны!

3 верасня (субота) а 18-й гадзіне. Незалежнасці, 37а. Ганак кнігарні “Логвінаў”.