Адкрыццё помніка Леаніду Маракову

29 кастрычніка ў 14.00 на Заходніх могілках Мінска адбудзецца ўрачыстае адкрыццё помніка даследчыку сталінскага тэрору Леаніду Маракову. Выступіць кіраўніцтва ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", паэты, празаікі, грамадскія дзеячы, стваральнік помніка -- скульптар Ігар Засімовіч.
   
У Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій запрашаем далучыцца да ўшанавання памяці выдатнага гісторыка Леаніда Уладзіміравіча Маракова, які адышоў у лепшы свет амаль два гады таму.