Аўтограф-сесія Андрэя Адамовіча
29 снежня. Андрэй Адамовіч. “Таўсьціла і лешч”. Аўтограф-сесія
Кнігарня "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а). 19.00.
Трохі пра кнігу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча? Ці могуць вячоркі з алкаголем ля вогнішча скончыцца панажоўшчынай? Можа быць, мясцовыя скрадуць вуды? А калі сяброў разарве мядзведзь? Нельга выключаць і пытання “А ці ня ўтопіцца хто зь іх?” Як завуць двух астатніх сяброў і чым будуць займацца яны? Адказы на гэтыя загадкі – у кнізе.
Таксама можна выкарыстоўваць яе як кароткі даведнік па фідарнай лоўлі і галактычных падарожжах.
Паводле прэс-рэлізу
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг