"Беларуская вечарына-6": філфак запрашае

З нагоды 190-годдзя Уладзіслава Сыракомлі (1823–1862) на філалагічным факультэце БДУ ладзіцца «Беларуская вечарына-6».

Рэцэпцыя і сцэнічнае ўвасабленне творчай спадчыны пісьменніка (з дэкламацыямі, песнямі і танцамі) прапануюцца студэнтамі-філолагамі розных курсаў.

Запрашаем усіх неабыякавых да роднага слова і самадзейнай культуры 11 красавіка 2013 г. а 18-й гадзіне ў актавую залу філфака (вул. К. Маркса, 31).

 

Кафедра гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта