Дзень памяці Максіма Багдановіча

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Літаратурны музей Максіма Багдановіча


25 мая 1917 года ў далёкай Ялце заўчасна абарвалася жыццё Максіма Багдановіча. Лёс наканаваў яму пражыць усяго 25 год, 5 месяцаў і 16 дзён, але за такі кароткі век ён паспеў зрабіць вельмі шмат для развіцця беларускай мовы, літаратуры, культуры, а яго самаахвярнасць з’яўляецца прыкладам для ўсёй нацыі, як трэба любіць сваю Радзіму.

Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. 101 год мінуў з дня смерці самага маладога класіка беларускай літаратуры, але і дагэтуль яго паэзія кранае сэрцы, заварожвае і натхняе творцаў з усяго свету.

 25 мая 2018 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці Максіма Багдановіча.


Праграма:


12:00 −  ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу.

г. Мінск, вул. М. Багдановіча, у скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь


13:30 – памінальная служба ў Саборы святых Пятра і Паўла.

г. Мінск, вул. Няміга, 4


17:00 – прэзентацыя выставы мастацкіх работ Барыса і Аксаны Аракчэевых  

            “Па слядах нашай памяці…”.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча,

г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а



Кантактныя тэлефоны:

8 (017) 334-07-61,  8 (017) 334-42-69