Дзень горада

Літаратурны музей Максіма Багдановіча 12 верасня 2015 года запрашае на акцыю “Ад Багдановіча да Гарадскога вала”

ПРАГРАМА СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Імпрэза “Мы – дзеці Мінска” (для дзяцей і бацькоў)
Пачатак – 16.00.
У праграме:
– паказ лялечнага тэатра батлейка (16.00, 18.00);
– віртуальнае падарожжа “Мінск – горад нараджэння Паэта”;
– “Приветъ изъ Минска” – выраб паштоўкі па арыгіналах, якія захоўваюцца ў фондах “Літаратурнага музея Максіма Багдановіча”;
– “Анёл-ахоўнік Мінска” – выраб анёлаў з тканіны.

Літаратурна-музычная імпрэза “Ноч над горадам…”
Пачатак – 20.00.
У праграме:
– пазнавальна-забаўляльная віктарына “Сакрэты старога Менска”;
– конкурс “Ода Гораду” (па вершах Максіма Багдановіча з цыклу “Места”);
– выступленні музычных калектываў (“Гарадскі вал”, “Нельга забыць”).

Кошт білетаў: 15.000 (дарослыя), 7.500 (школьнікі, навучэнцы, студэнты).
Адрас: г.Мінск, вул М.Багдановіча, 7а.
Тэлефон: 8 (017) 334 42 69.