Фестываль “Салаўё-2015” у “Вайцюшках”
У гонар адкрыцця сезону 2015 году на хутары Вайцюшкі ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Саюза беларускіх пісьменнікаў адбудзецца паэтычна-музычны фестываль “Салаўё”.
Удзел возьмуць:
Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Сяргей Харэўскі, Юля Цімафеева (праграма ўдакладняецца)...
Напрыканцы адбудзецца музычны канцэрт гаспадара хутара
Цана ўдзелу ў фэсце 150 000 руб.
У цану ўключана: нефармальныя размовы з беларускімі паэтамі і музыкамі, знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай, адчайнае купанне ў Нёмане.
Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.
З нагоды начоўкі-знаходжання:
1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік і ежу
2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам
Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт.
Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца – todar@tut.by
Кантактны нумар: +375(29)309-49-79, Зміцер
Facebook: www.facebook.com/todar.wajciushkewich
https://www.facebook.com/pages/Vajciushki/411233108980687
http://by.holiday.by/dom/estates/vajciushki
МАПЫ ДАЕЗДУ: