Фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова"
ФЕСТЫВАЛЬ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ КНІГІ “ПРАДМОВА”
27 – 31 траўня 2018 года, культурніцкі інкубатар ОК16, вул. Кастрычніцкая, 16
Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” – гэта крытычны агляд зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады, спроба адшукаць адказы на пытанні: куды мы мусім рушыць далей? ці мае будучыню беларуская інтэлектуальная кніга? у якіх традыцыях і варунках мы знаходзім сябе зараз?
Наш Фестываль – гэта пляцоўка для інтэнсіўнай камунікацыі паміж усімі ўдзельнікамі кнігавыдавецкага працэсу: выдаўцамі і аўтарамі, рэдактарамі і крытыкамі, ілюстратарамі і дызайнерамі, перакладчыкамі і безумоўна чытачамі, зацікаўленымі ў сучаснай і якаснай беларускай інтэлектуальнай кнізе.
Арганізатар: установа культуры “Кніжны офіс”
Партнёры фестывалю: культурніцкі інкубатар “ОК16”, Symbal.by, Арт-Сядзіба, Беларускі ПЭН-цэнтр, БФП – беларуская філасофская прастора, КГК “Будзьма беларусамі!”, Лятучы ўніверсітэт, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз дызайнераў, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, КРУП “Академическая книга”
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ КНІГІ “ПРАДМОВА”
Нядзеля, 27 траўня (ОК16, ЦДІ)
17.00-17.30. Урачыстае адкрыццё. Вітальныя словы арганізатараў і партнёраў фестывалю.
17.30-18.20. Лекцыя. Філосаф і тэолаг Ірына Дубянецкая "Беларуская Біблія Францішка Скарыны і пачатак беларускай інтэлектуальнай традыцыі"
18.30-20.20. Дыскусія "Што такое інтэлектуальная літаратура і досвед інтэлектуальнага чытання?" Мадэратар: філолаг, перакладчык Лявон Баршчэўскі.
20.30-21.00. Музычны выступ этна-спявачкі і кампазітара Ірэны Катвіцкай.
21.00-22.30. Джэм-сесія "Паэтычныя навінкі году". Аўтарскія чытанні пад музыку: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Вольга Злотнікава, Ігар Кулікоў, Таня Скарынкіна, Дзмітрый Строцаў, Андрэй Хадановіч. Прэзентацыя новых выданняў, аўтарскія аўтограф-сесіі. Пры ўдзеле этна-спявачкі і кампазітара Ірэны Катвіцкай.
Панядзелак, 28 траўня (ОК16)
Зона А 17:00. Адкрыццё кніжнай выставы
Зона В 17:00-18:20. Прэзэнтацыя эсэ "Гід па фэмінізацыі беларускай мовы" (аўтар Уладзіслаў Іваноў-Гарбацкі) і дыскусія на тэму "Фэмінізм і мова ў 19-21 стст." Фэмінісцкі зрэз разьвіцьця беларускай мовы: як вузкая тэма фэмінізацыі назваў пасадаў выкрывае фэмінісцкія і антыфэмінісцкія тэндэнцыі мясцовай гуманістыкі 19-21 стст.
Зона С 17:00-20:00. Перакладчыцкі майстар-клас перакладчыка, паэта, музыкі Уладзя Лянкевіча і перакладчыцы, выкладчыцы гісторыі сусветнай культуры і літаратуры Марыны Шоды. Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна даслаць на абедзьве паштовыя скрыні liankievich@gmail.com, marshoda@gmail.com 3 - 5 перакладзеных вершаў альбо 3 - 5 старонак перакладаў прозы з арыгіналамі, а таксама інфармацыю пра сябе і кантакты для сувязі. Дэдлайн падачы заявак: 25 траўня
Зона А 17:10-18:20. Дыскусія беларускіх выдаўцоў і запрошаных гасцей фестывалю "Што ўяўляе сабой рынак інтэлектуальнай кнігі сёння: выклікі і задачы?" Мадэратар: філосаф Павал Баркоўскі
Зона А 18:30-19-20. Лекцыя. Філосаф, эсэіст, літаратурны крытык Валянцін Акудовіч. "Інтэлектуальная літаратура - эсэ перадусім".
Зона В 18:30-19:00. Выд-ва Энцыклапедыкс: Прэзентацыя кнігі пісьменніка і журналіста Міхаіла Галдзенкова "Кровавый потоп". Аўтограф-сесія аўтара.
Зона В 19:10-20:00. Выд-ва Галіяфы: Прэзентацыя "Сіняй кнігі беларускага алкаголіка ПЛЮС" Антона Кулона. Аўтограф-сесія аўтара.
Зона А 19:30-20:00. Прэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН) Урачыстае абвяшчэнне вынікаў і ўручэнне прэміі
Зона А 20:00-21:00. Адкрыццё выставы гістарычных мап Беларусі. Інтэрактыўны выступ “Гістарычная картаграфія і яе загадкі” (Эдуард Куфцерын, выд-ва Эканомпрэс)
Зона В 20:00 - 20:45. Таварыства Вольных Літаратараў. Паэт, эсэіст, выдавец Алесь Аркуш. Прэзентацыя новых кніг серыі. Тэма імпрэзы: "Рэгіянальная (полацкая) асаблівасць сучаснай інтэлектуальнай кнігі”. Аўтограф-сесіі аўтараў.
Зона С 20.30-22:00. ЛІК - Літаратурны інтэлектуальны клуб. Першы сезон: серыя “Сучасная брытанская проза”
Першая сустрэча: “Свет-у-сабе, ці Чалавек пад маскай Чалавека” (датычыць творчасці Нобелеўскага лаўрэата 2017 г., брытанскага пісьменніка японскага паходжання Кадзуа Ісігура). Вядоўца: філосаф Павал Баркоўскі. Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя па спасылцы https://goo.gl/forms/eCJlP29fUPjUcJCG3.
Зона В 20:50 - 21.20 Ілюстратар Павал Дарохін (ГА “Беларускі саюз дызайнераў”). Медыя-прэзентацыя (электронная выстава) “Сучасныя і гістарычныя тэндэнцыі ў кніжным дызайне".
Зона А 21:15-22:00. ГКК “Будзьма беларусамі!” прадстаўляе: Адкрыццё выставы “Вайсковая гісторыя ВКЛ у мастацтве” – афорты, карціны, факсіміле з прыватнай калекцыі Юрыя Усціновіча. Рыцарскі фармат (пры ўдзеле фізкультурна-спартыўнага клуба "Волат"). Музычны выступ Алеся Камоцкага.
Аўторак, 29 траўня (ОК16)
Зона А 12:30-14:00. Круглы стол "Прамоцыя кніг: missionpossible" пры ўдзеле арганізатараў фестываляў і краўдфандынгавых платформ.
Мадэратар: Таццяна Славінская-Пузырэвіч (Магазін “Сундучок детских книг”)
Зона В 12:30-13:30. Выд-ва Кнігазбор і СБП: Прэзентацыя кнігі літаратуразнаўцы, крытыка, празаіка Пятра Васючэнкі “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Аўтограф-сесія аўтара.
Зона А 14.20-15:00. Дызайнер, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Руслан Найдзен: выступ пра канцэпцыю арткнігі і экспазіцыя-перформанс "Кніга як мастацтва" (пры ўдзеле навучэнцаў БДАМ)
Зона А 15:00-16:30. Круглы стол “Сучасныя тэндэнцыі ў афармленні кніг і дызайне кніжнай прадукцыі” пры ўдзеле вядомых дызайнераў і ілюстратараў кнігі. Мадэратар: графік, паэт Рыгор Сітніца.
Зона С 15:00-18:00. Частка Першая. Ворк-шоп дызайнеркі, пісьменніцы Ксеніі Шталенковай "КНІГА: НЕ ТОЛЬКІ ТЭКСТ". Удзельнікі інтэнсіву даведаюцца на прафесійныя сакрэты, выканаюць творчыя практыкаванні, а таксама падрыхтуюць уласныя міні-праекты ад ідэі да рэпрэзентацыі. Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя па спасылцы https://goo.gl/forms/om6cE4PHU1LEFkGq2
Зона А 16:30-17:00. Прэзентацыя кнігі “Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць” тэатразнаўцы Андрэя Масквіна. Аўтограф-сесія аўтара.
Зона А 17:00-18:00. Дыскусія "Літаратура і тэатральны працэс". Мадэратар: тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў.
Зона В 17:00-17:30. БМЗ (беларуская мова як замежная) у кантэксце сучаснай еўрапейскай адукацыйнай парадыгмы. Прэзентацыя падручніка. Нацыянальны курыкулум па беларускай мове як замежнай. Выступ – Лідзія Сямешка, Вольга Барысенка (Міжнародная школа беларусістыкі).
Зона В 17:30-18:20 Беларускі саюз дызайнераў: Прэзентацыя кнігі "Дызайн і рэчы", Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы". Выступ укладальнікаў: дызайнер Дзмітрый Сурскі, ілюстратар Павал Дарохін
Зона А 18:00-19:00. Лекцыя. Пісьменнік, мастак, выдавец Адам Глобус. "Як напісаць і выдаць актуальную кнігу? Вопыт стварэння аднаго рамана"
Зона С 18:00 - 21:00. Майстар-клас па кніжным дызайне З. Герасімовіча. Патрэбная рэгістрацыя і падача заявак. Для ўдзелу ў майстар-класе дашліце на скрыню zmicier.art@gmail.com з пазнакай "Майстар-клас" 2-3 эскізы вашых прац, інфармацыю пра сябе і кантакты для сувязі. Дэдлайн падачы заявак: 25 траўня
Зона В 18:30-19:20. Акадэмкніга: Прэзентацыя кнігі Ігара Мельнікава "Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах”. Аўтограф-сесія аўтара.
Зона А 19:00-20:20. Выд-ва Лимариус. Прэзентацыя беларускага біяграфічнага альманаха "Асоба і час". Пры удзеле аўтараў восьмага выпуску -- Ганны Севярынец, Дзмітрыя Вінаходава, Веры Савінай, Дзмітрыя Матвейчыка, Вадзіма Зелянкова, інш.
ЗонаВ 19:30-20:20. Выд-ва Галіяфы: Прэзентацыя кнігі Юркі Лявоннага "Пералівы". Вядоўца: паэт, літаратуразнаўца Віктар Жыбуль
Зона А 20:30-21:00. Прэмія за Лепшую кнігу фестывалю "Прадмова" (канцэпцыя і дызайн) сярод кніг выставы. Абвяшчэнне пераможцы і ўручэнне прыза. Пры ўдзеле гурта PAULINN.
Зона В 20:30-22:00. “Перадазіроўка культурай” Дыскусія з нагоды кнігі “Сны о Византии? Место цивилизационного и культурного наследия Византии в регионе Пограничья Центрально-Восточной Европы”: Дзярновіч Алег, Бырлэдзяну Віржыліў, Цімашэнка Леанід. Мадэратар: гісторык, выдавец Алег Дзярновіч
Зона А 21:00-22:30. Паэт Дзмітрый Строцаў (праект "Новыемехи"): Прэзентацыя альманаха і серыі выданняў паэтаў аб'яднання "Минская школа". Паэтычныя чытанні і аўтограф-сесіі
Серада, 30 траўня (ОК16)
Зона В 12:00-13:00. Кандыдат юрыдычных навук, навукоўца Алег Брэскi: Семінар-прэзентацыя "Канстытуцыя для Еўропы". Абмеркаванне падручніка па канстытуцыйнаму праву ЕЗ, які рыхтуецца да выдання.
Зона А 13:30-14:30. ДЗІЦЯЧЫ ФАРМАТ. Teen-fiction: круглы стол з удзелам пісьменнікаў Марыі Бяршадскай, Валера Гапеева, Аляксандра Жвалеўскага, Яўгеніі Пастэрнак, Людмілы Рублеўскай, прадстаўнікоў бібл.імяАстроўскага. Мадэратары: філосаф Ліля Ільюшына, паэт, перакладчык Уладзь Лянкевіч.
Зона В 13:30-14:30. Саюз беларускіх пісьменнікаў прадстаўляе: "Часопіс "Дзеяслоў" як люстра сучаснай беларускай літаратуры". Прэзентацыя сьвежых нумароў часопіса "Дзеяслоў”.
Зона С 14:00-17:00. Частка Другая. Ворк-шоп дызайнеркі, пісьменніцы Ксеніі Шталенковай "КНІГА: НЕ ТОЛЬКІ ТЭКСТ". Удзельнікі інтэнсіву даведаюцца на прафесійныя сакрэты, выканаюць творчыя практыкаванні, а таксама падрыхтуюць уласныя міні-праекты ад ідэі да рэпрэзентацыі. Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя па спасылцы https://goo.gl/forms/om6cE4PHU1LEFkGq2
Зона А 14:30-15:00. Прэзентацыя кнігі Валера Гапеева "Мая мілая ведзьма". Аўтограф-сесія аўтара.
Зона В14:30-15:00. ГКК “Будзьма беларусамі!” прадстаўляе: Прэзентацыя кнігі Юрыя Усціновіча "Майстра Рукша”. Аўтограф-сесія аўтара.
Зона А 15:00-16:10. Фэст-квест: фэнтэзі - камандныя гульні з адкрытым удзелам (узрост 12+)
Зона В 15:00-16:00. “Сучасная дзіцячая літаратура: тутэйшая і перакладная”. Гутарка з пісьменнікамі і перакладчыкамі Верай Бурлак, Дар’яй Вашкевіч, Анатолем Івашчанка, Уладзем Лянкевічам, Надзей Кандрусевіч, Ганнай Янкутай. Мадэратар: пісьменніца-казачніца Алена Масла.
Зона В 16.00-17:00. “Піф-паф і хіхі-хаха”. Дыскусія пра (не)сур’ёзныя жанры” – Удзельнікі – пісьменнікі і перакладчыкі Марына Шода, Марына Казлоўская, Павел Касцюкевіч. Падчас дыскусіі будуць прэзентаваныя кнігі Вольгі Такарчук "Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых", Зыгмунта Мілашэўскага "Доля праўды", Узі Вайля “Буржуазія задаволена не да канца” выдавецтва Логвінаў.
Зона А 16:10-16:30. Эксклюзіў: вынікі конкурсу ад Мілы Нокс (спецыяльны ўдзельнік, выд-ва "Росмэн", Масква)
Зона А 16:30-17:40. Дыскусія "Беларусь у фантастычных апавяданнях: сучаснае падлеткавае фэнтэзі". Удзельнікі: Станіслава Умец, Аляксей Шэін, Надзея Ясмінска, Мадэратар: філосаф Ліля Ільюшына.
Зона В 17:00-17:30. Выд-ва Кнігазбор: Прэзентацыя кнігі Ксеніі Шталенковай "Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах". Аўтограф-сесія аўтаркі.
Зона С 17:00-18:00. Гучныя чытанні для дзяцей 4-8 г. ("ЗаЧтение"):"Снежны чалавек у Мiнску" Эва Суса i "Смелая дзяучынка" Машы Чарковай i Марты Чарновай. Чытаннi ў iнтэрактыўнай форме
Зона В 17:30-18:00. Акадэмкніга: Прэзентацыя кнігі беларускіх казак з малюнкамі Паўла Татарнікава “Залатая шарсцінка, срэбраная павуцінка”, укладальнік Уладзімір Ягоўдзік. Аўтограф-сесія стваральнікаў.
Зона А 17:40-18:00. Анонс фэнтэзі-трылогіі Л. Ільюшынай "Ключ дарог" (выд-ва "Галіяфы")
Зона А 18:00-19:00. Лекцыя. Філосаф Альміра Усманава. "Лёс кніг пасля "Смерці аўтара"
Зона В 18.00-18:30. Прэзентацыя і афіцыйны старт продажаў кнігі пісьменніцы Надзеі Ясмінска "Заклинатель единорогов". Аўтограф-сесія аўтаркі.
Зона В19.00-20:00. Прэзентацыя інтэлектуальных часопісаў ЕГУ: апошнія нумары часопісаў "Перекрёсткі" і "Топас" 1-2/2017 (вядоўцы – Альміра Усманава, Вікторыя Канстанцюк, ЕГУ)
Зона С 19:00-22:00 Ларп "Я не самотны..." (ролевая гульня жывога дзеяння) па матывах жыцця Максіма Багдановіча і яго акружэння ў Яраслаўлі ад “Адукацыйнага Цэнтра “ПОСТ”. Рэгістрацыя на ларп адкрыецца ў пятніцу 25 траўня. Сачыце за навінамі ў суполцы Фестываля “Прадмова”. https://www.facebook.com/pradmova/
Зона А 19.00 -20:40. "Каму патрэбныя незалежныя літаратурныя прэміі?" Дыскусія-прэзентацыя з удзелам арганізатараў найбольш вядомых беларускіх літаратурных прэмій. Вядоўца: паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч.
Зона В 20:00-21:20. Выд-ва Лімарыюс. Прэзентацыя кнігі Аляксандра Фядуты "Следы на снегу" (да юбілею Адама Міцкевіча).
Зона А 20:40-22:00 "Сучасная беларуская проза і яе аўтары". Дыскусія і літаратурныя чытанні з удзелам Паўла Касцюкевіча, Барыса Пятровіча, Людмілы Рублеўскай і Анкі Упалы. Вядоўца: паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.
Чацвер, 31 траўня (ОК16)
Зона А 12:00-13:00. "Як прадаваць атамы, а не біты". Міхаіл Волчак
пірат, сацыятэхнік, грамадскі актывіст, “Фаланстэр” .
Лекцыя прысвечаная новым бізнес-мадэлям і эканоміцы, пабудаванай на шарынгу кантэнта. Выступоўца прывядзе шэраг паспяховых сусветных практык, якія атрымліваюць прыбытак даючы свабодны або часткова свабодны доступ да кантэнта.
Зона В 13:00-16:00. Паэтычны майстар-клас паэтаў, перакладчыкаў Андрэя Хадановіча і Віталя Рыжкова. Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна даслаць на скрыню pradmova@gmail.com з пазнакай "Паэтычны майстар-клас" 4 - 6 вершаў, інфармацыю пра сябе і кантакты для сувязі. Дэдлайн падачы заявак: 25 траўня
Зона С 13:30-16:00 Лекцыя выкладчыцы англійскай літаратуры ў БДУ, пісьменніцы, перакладчыцы, ілюстратара, выкладчыцы Школы маладога пісьменніка Наталлі Паваляевай "Создание персонажа и построение диалога в прозаическом тексте". Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя заявак па спасылцы https://goo.gl/forms/zk56DiNwrrz5eVlB2
Зона А 15:00-16:00. Дыскусія "Інтэлектуальная эсэістыка і філасофскі бестселер. Ці магчыма пісаць тэксты з філасафічным бэкграўндам папулярна, але не папсова?" Мадэратар: філосаф Павал Баркоўскі
Зона А 16:00-17:00. Дыскусія вакол публікацыі перакладу кнігі "Тэорыі літаратуры ХХ ст." Мадэратар: паэтка, перакладчыца Таццяна Нядбай
Зона В 16:00-16:30. Прэзентацыя кнігі паэзіі "Беланоч" Кацярыны Маасэ. Паэтычны выступ-містэрыя пад музыку – Яўгена Нупрэйчык (гітара) і Ганна Шакель (цымбалы) - якая была напісана адмыслова дзеля паэтычна-музычнага праекту "Беланоч". Аўтограф-сесія паэткі.
Зона С 16:00-19:00. Майстар-клас культуролага Вольгі Раманавай па крэатыўным пісьме. Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя да ўдзелу ў майстар-класе па спасылцы https://goo.gl/forms/FdERZUwgQL5jUJ763
Зона В 16:30-17:30. Выд-ва Логвінаў: Прэзентацыя кнігі пісьменніка, перакладчыка Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы". Аўтограф-сесія аўтара.
Зона А 17:00-18:00. Лекцыя. Пісьменнік, перакладчык Уладзімер Арлоў "Псіхалёгія і фізіялёгія творчасці".
Зона В 17:30-18:30. Выд-ва Колас: Прэзентацыі перакладаў кніг Рабіндраната Тагора і Сэсара Вальеха. Серыя "Паэты планеты".
Зона А 18.00-19:15 Круглы стол “Марксізм у пост-індустрыяльную эпоху”, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння мысляра. Уступны выступ і мадэрацыя філосаф Андрэй Горных
Зона В 18.30-20:00. “Майстар-клас” памяці Міхала Анемпадыстава. Успаміны пра калегу і выкладчыка, прэзентацыя асобы. Вядоўцы: Ірына Дубянецкая, Валянцін Акудовіч (Беларускі калегіюм)
Зона А 19:15-20:00. Выд-ва Эканомпрэс: Прэзентацыя кнігі перакладу аўтабіяграфіі філосафа Саламона Маймона.
Зона А 20.00-21:00. “(Не)любыя дзеці Гераніма”. Круглы стол з удзелам перакладчыкаў паэзіі і мастацкай прозы Лявона Баршчэўскага, Марыны Казлоўскай, Вольгі Калацкай, Змітра Коласа, Марыі Мартысевіч, Марыны Шоды, Ганны Янкуты.
Прэзентацыя кніжных серыяў “Амерыканка” і “Паэты планеты”. Вядоўца: Андрэй Хадановіч
Зона В 20.00-21:30. Прэзентацыя другога выдання дызайнерскага альбома "Колер Беларусі" Міхала Анемпадыстава ў фармаце музычна-візуальнай імправізацыі (чытанне ўрыўкаў з кнігі, дэманстрацыя візуальнага шэрагу і музычная імправізацыя ад Зміцера Лук'янчыка). Вядоўца: сацыёлаг Таццяна Вадалажская (Лятучы Ўніверсітэт)
Зона А 21:00-22:30. Лета з “Амерыканкай”. Літаратурна-музычны джэм. Удзельнічаюць перакладчыкі паэзіі і прозы Альгерд Бахарэвіч, Вольга Калацкая, Ганна Комар, Ігар Кулікоў, Марыя Мартысевіч, Сярж Мядзведзеў, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч. Музыка: Уладзь Лянкевіч
Толькі на выставе-продажы ў часе фестывалю будуць прадстаўленыя наступныя выдавецтвы і выдавецкія ініцыятывы: Arche, Галіяфы, Кнігазбор, Лимариус, ЛогвінаЎ, Макбел, Тэхналогія, Энцыклапедыкс, Экономпресс, выдавецтвы Змітра Коласа, Андрэя Янушкевіча, Аляксея Вараксіна, выдавецкіх ініцыятыў “Полацкая ляда” (А. Аркуш) і “Новые мехи” (Дз. Строцаў), выдавецкіх ініцыятываў Рамана Цымберава, Сяргея Амельчука, Зміцера Герасімовіча, Артура Клінава. Таксама гандлем кніг будзе займацца ІП А. Дудар.
Спецыяльны госць - выдавецтва “Гнозис” (Масква). Выдавецтва спецыялізуецца на выданні і распаўсюду літаратуры гуманітарнай тэматыкі.
У праграме магчымыя дапаўненні і змены, таму сачыце за навінамі ў нашых суполках у Facebook і Vkontakte
Хэштэгі Фестываля: #pradmova #прадмова