Канцэрт Алесі Сівохінай “Прадчуванні снегу”
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 22 лістапада на канцэрт Алесі Сівохінай “Прадчуванні снегу”.
Колькі будзе круціцца сонечнае кола, колькі разоў паўторыцца гэты кругабег, столькі мы, пакуль не скасцянелі душой, будзем чакаць цудаў. Зімой – коцікаў на вярбе. Вясной – першыя суніцы. Летам – каштанаў і кляновых вогненных фарбаў. Увосень – першага снегу. Жывем у шчымлівым прадчуванні зменаў, прадчуванні прыгожага.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выступленне спявачкі Алесі Сівохінай, майстра паказаць у песні самыя тонкія адценні эмоцый – прадчуванні любові, хараства, снегу. Імпрэза пройдзе пры ўдзеле Алеся Камоцкага і Міхала Бараноўскага.
Чакаем вас 22 лістапада. Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваходны квіток: 5 рублёў.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).
Даведкі па тэлефонах: (8 017) 334-07-61, (8 017) 334-42-69.
Паводле прэс-рэлізу