"Космас "Вянка": вечарына да 100-годдзя кнігі Максіма Багдановіча
12 красавіка (пятніца) а 18-й гадзіне ў Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вечарына "Космас “Вянка”, прысвечаная 100-годдзю з выхаду ў свет паэтычнага зборніка "Вянок".
Падчас імпрэзы вас чакаюць:
прэзентацыя арыгінальнага зборніка “Вянок” з фондаў Літаратурнага музея М. Багдановіча;
лекцыя, прысвечаная гісторыі стварэння зборніка;
аналіз касмічных з’яваў у паэзіі М. Багдановіча ад этна-астранома Цімафея Авіліна;
паэтычныя чытанні, прысвечаныя 100-годдзю “Вянка”.
Уваход вольны
***
У межах культурна-адукацыйнага праекта "Рэлікт" на працягу года адбудзецца шэраг прэзентацыйных мерапрыемстваў, якія дапамогуць пазнаёміцца са скарбамі музея Максіма Багдановіча. Будзе магчымасць пабачыць унікальныя прадметы з фондаў музея па-за межамі пэўнай экспазіцыйнай сістэмы, цалкам сканцэнтраваўшыся на іх гісторыі і на тым, якую ролю яны адыгралі ў жыцці і творчасці маладога генія беларускай літаратуры.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг