Прэзентацыя беларускага падручніка па мове санскрыт
29 кастрычніка а 19-й гадзіне ў Галерэі Ў (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37a) адбудзецца прэзентацыя падручніка «Уводзіны ў традыцыйны санскрыт».
У імпрэзе акрамя аўтара, Міхаіла Баярына, бяруць удзел паэт і перакладчык з санскрыту і іншых старажытных моваў Ігар Кулікоў, а таксама выкладчыца курсаў санскрыту Наталля Уласава.
У праграме — чытанні перакладаў старажытнай санскрыцкай паэзіі на беларускую мову. Аздобнай часткай імпрэзы абяцае быць выступ студыі індыйскага танцу «Наваратна».
Наведнікі прэзентацыі маюць магчымасць набыць падручнік, выдадзены выдавецтвам «Логвінаў», танней, чым ён будзе каштаваць у кнігарнях.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг