Прэзентацыя гістарычнай кнігі ў Гомелі
25 верасня ў Музеі гісторыі Гомеля адбудзецца прэзентацыя чарговай кнігі вайскова-гістарычнай серыі “Беларусь у войнах”.
У сваёй працы Дзмітрый Матвейчык асноўную ўвагу звяртае на вайсковы аспект падзеяў Паўстання 1863-64 у Беларусі. У навукова-папулярнай форме апісваюцца фармаванне паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў і мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў. Аўтар, беларускі гісторык–архівіст, закранае амаль не даследаваныя бакі гэтых падзеяў. Нарыс баявых дзеянняў, пры пэўнай вузкаспецыяльнай скіраванасці, выкліча цікавасць у шырокага кола аматараў гісторыі.
Імпрэза адбудзецца ў 18.30 па адрасе вул. Пушкіна, 32.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг