Прэзентацыя кнігі Барыса Пятровіча “Спачатку была цемра”
31 кастрычніка а 18:00 на арт-базе VITEBSK4ME у Віцебску (вул. Кастрычніцкая, 13) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Барыса Пятровіча “Спачатку была цемра”.
Падзеі аповесці разгортваюцца ў 90-ыя гады ХХ ст. у жахлівых умовах дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, дзе галоўны герой вяртаецца ў прытомнасць пасля трохгадовага знаходжання ў цемры…
У вечарыне, акрамя ўласна аўтара, возьмуць удзел: пісьменнік Алесь Пашкевіч, паэт Усевалад Сцебурака, выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі.
Уваход вольны
Падзея праводзіцца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Калі вы заблукалі – набірайце: +37529 8940517
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг