Прэзентацыя новай кнігі эсэістыкі Альгерда Бахарэвіча
З анатацыі да кнігі:
Улетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбургу, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” (budzma.by). У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанае тут і цяпер.
Аформіла кнігу мастачка Кацярына Дубовік.
Пачатак у 19.00.
Адрас кнігарні "Галіяфы": Мінск, вул. Валгаградская, 4А.
Мерапрыемства ладзіцца сумесна з грамадска-культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг