Прэзентацыя рамана Мойшэ Кульбака «Мэсія з роду Эфраіма»
Дата публікацыі: 14.12.2019
588
Раман «Мэсія з роду Эфраіма» выйшаў на ідыш у Берліне ў 1924 годзе. І толькі сёлета твор упершыню выдадзены па-беларуску ў перакладзе Сяргея Шупы.
У прэзентацыі возьмуць удзел госці: Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Харэўскі, Адам Глобус, Дзмітры Строцаў, выдаўцы Весна Вашко і Андрэй Янушкевіч, а таксама рэдактар кнігі Ася Фруман і перакладчык Сяргей Шупа.
***
Мойшэ Кульбак – бясспрэчна самы вядомы ў свеце пісьменнік Беларусі 1920-30-х гадоў. Пераклады яго кніг апошнімі дзесяцігоддзямі выходзілі ў Германіі, Францыі, ЗША, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Ізраілі.
Вярнуўшыся ў Менск у 1928 годзе пасля дзевяці гадоў, пражытых у Берліне і Вільні, Кульбак быў бадай што самым несавецкім з усіх пісьменнікаў падсавецкай Беларусі.
У Менску ён напісаў адзін з сваіх найвядомейшых твораў – раман «Зельманцы». Рускі і беларускі пераклады раману ў 2010-х былі перавыдадзеныя і вярнулі пісьменніка на літаратурную карту Беларусі. Аднак яго паэтычная творчасць толькі пачынае вяртацца да нас у перакладах паасобных вершаў.
Пасля забойства Кульбака ў Чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года і забароны яго кніг у СССР да нядаўняга часу былі забытыя і яго два раманы 1920-х гадоў. Перакладзеныя на дзясятак моваў свету, яны ніколі не выходзілі па-беларуску або па-руску. І вось у 2018 годзе ў пражскім Vesna Books / Выдавецтва Вясна выйшаў раман «Панядзелак», а цяпер пабачыла свет супольнае выданне «Вясны» і мінскага выдавецтва «Янушкевіч» – раман «Мэсія з роду Эфраіма».