Прэзентацыя зборніка Вернэра Аспенстрэма «Літанне» у перакладзе на беларускую мову Алесі Башарымавай
Дата публікацыі: 12.11.2019
413
Вернэр Аспенстрэм (1918-1997) – адзін з выбітных шведскіх паэтаў ХХ ст. Яго творы ставяць у шэраг з творчасцю шведскіх нобелеўскіх лаўрэатаў Тумаса Транстромера і Хары Марцінсана.
Ён быў сябрам Шведскай акадэміі, адзначаны многімі літаратурнымі прэміямі, а ў 1999 годзе ў Швецыі была заснаваная прэмія імя Аспенстрэма.
Вершы Аспенстрэма паказваюць шматслойнасць жыцця. Аўтар прыводзіць нечаканыя і трапныя вобразы, схіляе чытача да назірання і роздумаў, захапляецца прыродай і краявідамі дзяцінства.
Алеся Башарымава, дзякуючы якой вершы Аспенстрэма гучаць сёння па-беларуску, вядомая і іншымі перакладамі шведскай літаратуры: паэзіі Дана Андэрсана, Эдыт Сёдэргран, Тумаса Транстромера, аповесцей Тувэ Янсан пра мумітроляў, шэрагу шведскіх кніг-карцінак ды народных казак.
Апроч самой перакладчыцы ў імпрэзе прымуць удзел перакладчыкі Ігар Кулікоў, Андрэй Хадановіч, Лявон Баршчэўскі і Наталля Паваляева.