Санаторый пад клепсідрай: Сяргей Пясэцкі
Дата публікацыі: 22.06.2020
561
23 чэрвеня а 17-ай Андрэй Хадановіч разам з Марыяй Пушкінай распавядуць пра беларускія пераклады ў межах праекта "Санаторый пад клепсідрай" ад Польскі інстытут у Мінску і Кнігарні Логвінаў.
Падчас восьмай сустрэчы пагавораць пра Сяргея Пясецкага, знакамітага польскага літаратара беларускага паходжання, аўтара, якому выпаў неймаверна пакручасты чалавечы і пісьменніцкі лёс.
“Лясны брат”, агент-выведнік (ці нават падвойны агент), кантрабандыст, крымінальнік і вязень у найсуровейшай польскай турме. Як жылі кантрабандысты ў час, калі Менск і Ракаў належалі розным краінам? Як Ракаў зрабіўся месцам, дзе працавалі сто рэстаранаў і кавярняў з аркестрам? Як астраномія дапамагае ў крымінальным бізнэсе і ў каханні? Як зацяты антысаветчык “улез у скуру” афіцэра Чырвонай арміі і што з гэтага выйшла? Чаму “менская” трылогія так напраўду называецца “зладзейскай” і што трэба ведаць пра Менск – крымінальную сталіцу рэгіёну?
Паглядзець папярэдні выпуск пра сучасную польскую паэзію можна тут: https://www.facebook.com/watch/live/?v=1200867023607841