Іспанка, якая піша па-беларуску
10 верасня ў кнігарні "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя іспанскай паэткі Анхелы Эспіносы Руіз, якая напісала па-беларуску зборнік паэзіі “Раяль ля мора”.
У прэзентацыі праз відэамост возьме ўдзел аўтарка, а таксама Міхась Баярын і рэдактар кнігі Кірыла Камароўскі.
Пачатак а 19. Уваход – вольны.
Крыху пра аўтарку. Анхела Эспіноса Руіз нарадзілася ў 1993 у Іспаніі. Паэтка, перакладчыца. Піша вершы з 6 гадоў, па-беларуску – з 20. Літаратарка таксама перакладае беларускую паэзію на іспанскую. Сярод яе перакладаў — купалаўскія “Малітва”, “Ворагам беларушчыны” і “Белая яблыня грому” Барадуліна. Вучыцца на славянскай філалогіі ў Гранадскім Універсітэце.
Паводле прэс-рэлізу
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг