Станіслаў Ежы Лец: "Санаторый пад клепсідрай"
Дата публікацыі: 10.10.2020
632
“Тут мы рэактывуем мінулы час з усімі яго магчымасцямі, а значыць, і з магчымасцю ачуняць”.
Бруна Шульц “Санаторый пад клепсідрай”
“Санаторый пад клепсідрай” - гэта арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва “Логвінаў” цыкл анлайн-сустрэч, які ўключае літаратурныя чытанні і размовы пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя. Гэта файная магчымасць, не выходзячы з дома, пачуць геніяльную паэзію, зацікавіцца актуальнай прозай, зарыентавацца ў найлепшых кніжных выданнях польскіх пісьменнікаў па-беларуску.
Падчас дванаццатай сустрэчы ў межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай” паэт-перакладчык Андрэй Хадановіч апавядзе пра знакамітага польскага лірыка, сатырыка-фрашкапісца, празаіка і вядомага ва ўсім свеце афарыста Станіслава Ежы Леца (1909-1966).
Анлайн-лекцыя адбудзецца 13 кастрычніка а 17-ай гадзіне на старонцы Польскі інстытут у Мінску / Instytut Polski w Mińsku.

- Этапы сталення: львоўскі футурыст, цярнопальскі вязень, люблінскі партызан.
- Падарожжа ў Святую Зямлю: туды і назад.
- З “чорнага спісу” – у анталогіі і хрэстаматыі.
- “Паэма, гатовая да скачка”: эвалюцыя пасляваеннай творчасці Леца-паэта. Лірыка і сатыра. Ад класічнай формы да вольнага верша.
- “Трохі радасці і мучэнні, / перажытыя ў скарачэнні”: як “перамагчы” Каханоўскага ў жанры фрашкі?
- “Непрычасаныя думкі”: рэцэпт літаратурнага шэдэўра.
- Чаму Леца трохі абражала яго сусветная слава афарыста?
- Афарызмы пісьменніка ў беларускіх перакладах рознага часу.
- Вершы і фрашкі Леца як выклік беларускаму перакладчыку.