Сустрэча з пісьменніцай Інгер Бротвайт (Нарвегія)



15 лістапада а 19.00 Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае на творчую сустрэчу з нарвежскай паэткай, журналісткай, аўтаркай прозы Інгер Бротвайт.

Інгер Бротвайт нарадзілася 3 кастрычніка 1978 года ў Бергене, вырасла ў камуне Сульдап, мае ступень магістра літаратуразнаўства, паўночных моваў і тэатразнаўства. Працавала сурэдактарам ва ўплывовым літаратурным часопісе "Vagant". Удзельнічала ў якасці перакладчыцы ў праекце Нарвежскага біблійнага таварыства па новым перакладзе Бібліі на букмол і нюнорск.

Дэбютны раман Інгер Бротвайт выйшаў у 2002 годзе і атрымаў прэмію "За літаратуру на нованарвежскай мове". Упершыню ў гісторыі прэміі ўзнагарода была ўручаная за дэбютную кнігу.

Раман 2008 года намінаваўся на прэмію Асацыяцыі нарвежскіх крытыкаў. У час яго напісання пісьменніца працавала над дысертацыяй пра раман Тар'ея Весаса "Ледзяны замак", які стаў крыніцай натхнення для твору Інгер.

У 2009 годзе выйшаў супольны зборнік вершаў Інгер Бротвайт і шведскай паэткі Сесіліі Хансэн «Loveprosjekt», дзвюхмоўнае даследаванне кахання і сексуальнасці. З 2009 года супрацоўнічае з нарвежскай спявачкай Эню Вал.

Пачатак а 19.00

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

Уваход вольны!