Уручэнне прэміі Шэрмана
Дата публікацыі: 16.10.2018
694
25 кастрычніка а 19:00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Максіма Багдановіча, 7а) адбудзецца ўручэнне перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана. Пераможцу назавуць на імпрэзе.
У склад журы сёлетняй прэміі ўвайшлі:
Лявон Баршчэўскі, перакладчык, літаратуразнаўца;
Ганна Бутырчык, літаратуразнаўца, загадчыца кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ;
Аксана Данільчык, паэтка, перакладчыца;
Дзмітрый Плакс, перакладчык, паэт, празаік;
Марына Шода, літаратуразнаўца, перакладчыца.
Сябры журы не маюць права галасаваць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі.
Прэмія за найлепшую мастацкую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 г. у гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005) і носіць яго імя. Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнародны дабрачынны Фонд "Вяртанне". Пераможца прэміі атрымлівае ад Дабрачыннага фонда “Вяртанне” чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а.
У 2016 г. лаўрэатам прэміі стаў Якуб Лапатка за пераклад з фінскай мовы эпасу «Калевала»; у 2017 - Андрэй Хадановіч за пераклады з французскай мовы вершаў Шарля Бадлера.
Сёлета на прэмію прэтэндуюць:
Вера Бурлак з перакладам з англійскай мовы. Льюіс Кэрал “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. “Галіяфы”, Мінск.
Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы. Кен Кізі“Палёт над гняздом зязюлі”. “Янушкевіч”, Мінск.
Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы. Свэн Нурдквіст “Калядная каша”, “Паляванне на ліса”, “Пэтсан сумуе”, “Фіндус з’язджае”. “Кнігазбор”, Мінск.
Ігар Крэбс з перакладам з нямецкай мовы. Г. А. Бюргер, Р. Э. Распэ “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна”. “Кнігазбор”, Мінск.
Максім Мудроў з перакладам з албанскай мовы. Ісмаіль Кадарэ “Хроніка ў камені”. “Янушкевіч”, Мінск.
Васіль Сёмуха з перакладам з латышскай мовы. Аляксандр Чакс “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.