Вечар Вечаслава Казакевіча ў Мінску

11 верасня (аўторак) у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) пройдзе творчы вечар паэта і празаіка Вечаслава Казакевіча. Пачатак у 18.00. Уваход вольны

Да меркаванай даты аўтар прыляціць з Японіі ў Беларусь, на вечарыне будуць прадстаўленыя ягоныя кнігі з маскоўскага выдавецтва М. Філімонава.

Акрамя самога пісьменніка, у імпрэзе возьмуць удзел (спіс удакладняецца): літаратары Леанід Галубовіч, Дзмітры Строцаў, Уладзімір Сцяпан. Праспявае Юры Несцярэнка.

Арганізатар -- ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Падзея ў Фэйсбуку

Запрашаем!
   
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"