Вечарына памяці мовазнаўцы Змітра Саўкі
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" запрашае 14 траўня (аўторак) у Літаратурны музей Максіма Багдановіча, дзе адбудзецца вечарына памяці вядомага беларускага мовазнаўцы Змітра Саўкі, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2016 годзе.
Падчас вечарыны сябры, калегі, сваякі падзеляцца згадкамі і ўспамінамі пра жыццёвы шлях і творчую спадчыну Змітра Саўкі. Таксама будзе прэзентаваная ягоная кніга “Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы”, якая пабачыла свет у красавіку гэтага года ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны”.
“Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы” – гэта не проста выкшталцоны летапіс паўстагадовай (на час напісання кнігі) гісторыі “Беларуска-Амерыканскага Задзіночання” – найбуйнейшай і найстарэйшай арганізацыі беларусаў у ЗША, створанай у 1949 годзе.
Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча
(г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7A)
Калі: 14 траўня
Час: 18.00
Уваход вольны!
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг