“Вершы ў Шафе”

“Кніжная Шафа” зноў рада запрасіць вас на “Вершы ў Шафе”! Напрыканцы восені – 29 лістапада а 19-й гадзіне – нашы чарговыя паэтычныя імправізацыі.


          “ты вернешся за мной, ды я ў жалобе

пішу верлібры разам з лістападам

ён, як і я, ад жалю захварэлы

ты вернешся – адно не дачакацца

запозненай пяшчоты палахлівай

залечанай ласкавым «супакойся»

ёсць боязь назаўсёды стаць шчаслівым

я – дзіўны боль

той боль пад першым снегам

мая душа з тваёй не мае выйсця”

 

Рыхтуйцеся акунуцца ў свет паэзіі і камерную атмасферу: гэтым разам хэдлайнеркай стане Віка Трэнас, прагучаць таксама вершы Вікторыі Гурбо. Добры шанец пазнаёміцца/яшчэ раз сутыкнуцца з сучаснымі беларускімі паэткамі, паслухаць іх і пазадаваць пытанні J

А яшчэ гэтым вечарам зладзім адкрыты мікрафон: калі вы гатовы здзівіць прысутных сваімі вершаванымі эксперыментамі – далучайцеся! Папярэдзьце нас загадзя, калі ласка, праз асабістыя паведамленні, каментарыі пад запісам альбо непасрэдна перад пачаткам “Вершаў у Шафе”.

Уваход вольны. Будзе прыемна ўбачыць вас! 

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 

Тэл.: +375 (17) 234-48-64

Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.


Паводле прэс-рэлізу