Вікі-вечарына: прэзентуем дапаможнік
Прэзентацыя брашуры для вікіпедыстаў-пачаткоўцаў – «Вікі-дапаможніка» – адбудзецца 26 верасня а 17:00 на базе «Фіяльты». Таксама каманда стваральнікаў з «Фаланстэру» пазнаёміць удзельнікаў з актыўнымі вікіпедыстамі свету.
Жадаеце даведацца больш пра Вікіпедыю? Дазнацца, што такое вікі-кэмп, хто такія сцюарты, як узяць удзел у вікі-канферэнцыі, навошта кантэнту быць вольным? Нарэшце, жадаеце навучыцца рэдагаваць Вікіпедыю?
На сустрэчы актывісты «Фаланстэру» не толькі распавядуць пра Вікіпедыю, але і звяжуцца з актыўнымі вікіпедыстамі свету ды запытаюць іх пра самыя цікавыя праекты свабоднай энцыклапедыі, якія ладзяцца ў розных краінах.
Акрамя гэтага, адбудзецца прэзентацыя праекту «Вікі-дапаможнік» – брашуры, якая дапаможа пачаткоўцам далучыцца да супольнасці беларускай Вікіпедыі. Арганізатары жадаюць сабраць водгукі ўдзельнікаў, каб удасканаліць версію брашуры для друку.
Праграма:
- Як дадаць артыкул у Вікіпедыю за 10 хвілінаў?
- Што такое вольны кантэнт і ліцэнзіі?
- Сесія з вікіпедыстамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы:
- Васія (Балгарыя): Што такое 100 вікі-дзён?
- Войцех (Польшча): Хто галоўны ў Вікіпедыі, або Чым займаюцца вікі-сцюарты?
- Каарэль (Эстонія): Як зарганізоўваць вікі-канфэренцыю?
- Сусанна (Арменія): Што такое вікі-кэмп і як адбываецца супраца вікіпедыстаў з розных краінаў?
- Прэзентацыя «Вікі-дапаможніка».
- Прэзентацыя планаў развіцця вікі-супольнасці на 2016–2017 гады.
Дата, час: 26 верасня, 17:00.
Месца: «Фіяльта», Мінск, вул. Мяснікова, 35.
Працягласць: 2 гадзіны з перапынкам на 10 хвілінаў.
Кантакт: +375 29 8602312, falanster.by@gmail.com
ДАВЕДКА
«Фаланстэр» – арганізацыя, якая дапамагае грамадскім супольнасцям развівацца з дапамогаю сучасных інфармацыйных тэхналогіяў.