Выпускны вечар Школы маладога пісьменніка


12 чэрвеня Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае наведаць выпускную вечарыну адукацыйнага праекта па крэатыўных практыках "Школа маладога пісьменніка". У праграме - літаратурныя чытанні выпускнікоў і выпускніц, выступы кіраўнікоў ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў", урачыстае ўручэнне сертыфікатаў пра заканчэнне Школы. 

Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць і пісаць прозу і слухаць сябе ды іншых. Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.