Барыс Сымон Вікенцьевіч

Барыс Сымон Вікенцьевіч

Барыс Сымон Вікенцьевіч

Барыс Сымон Вікенцьевіч

Педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык.

Барыс Сымон Вікенцьевіч нарадзіўся 20 мая 1937 г. у в. Касічы Вілейскага раёна.

Закончыў гістарычна-філалагічны факультэт Наўгародскага педагагічнага інстытута (1965 г.), аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН. Выкладаў гісторыю ў Сергаўскай школе Наўгародскага і Браўкоўскай школе Мінскага раёнаў, рускі фальклор і старажытнарускую літаратуру ў Брэсцкім педагагічным інстытуце. Працаваў загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, рэдактарам часопіса "Беларуская мова і літаратура ў школе" (з 1993 г. "Роднае слова").

У 1992 -- 2012 гадах займаў пасаду рэдактара аддзела методыкі выкладання гісторыі ў рэдакцыі “Беларускага гістарычнага часопіса”. Член рэдкалегіі гэтага часопіса. З 1977 года жыве ў Мінску.

Апублікаваў некалькі кніг, звыш 50 артыкулаў па праблемах фальклору, этнаграфіі і культуры. У апошнія гады друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі.

Бібліяграфія

Кнігі Сымона Барыса:

Беларускія імёны: Дапаможнік для маладых бацькоў. Мн. “Тэхналогія”, 2001. — С. 16.

Сымон Струменскі. Страты Беларусі, або Доля беларускага народа. Мн., 2005. — С. 144.

Сцежкамі дзядоў: Этнаграфічныя нарысы для вучняў /А. І. Лакотка, С. В. Барыс. Мн., “Народная асвета”. 1986. — С. 174.

Сыны і пасынкі Беларусі / Уклад і аўт. С.В. Барыс. Мн., “Полымя”, 1996. — С. 416.

Як у нас клічуць? Беларускія імёны. Мн., “Медысонт”, 2010. – С. 124

Адзінкі вымярэнняў: даўнія і сучасныя. Мн., “Адукацыя і выхаванне”, 2012. — С. 240.

Беларускія песні і гімны. Мн., Выдавец А. Вараксін, 2012. – С. 380.

Нарачанка і яе берагі (у сааўтарстве з Анатолем Рогачам). Мн., 2013. — С. 712.

Гісторыя Мінска. История Минска (у сааўтарстве групы). Мн.: БелЭн, 2006. –С.  696.

 

 

Пад рэдакцыяй С. В. Барыса:

Гісторыя Беларусі, 1917-1945 гг.: 9-ы кл.: Эксперым. падруч. для шк. з бел. і рус. мовамі навучання / У.Н. Сідарцоў, С.В.Паноў; Пад рэд. С. В. Барыса; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Нац. ін-т адукацыі. Мн., 2002.

 

Напісана пра С.В. Барыса:

Борис Семён Викентьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди. Дела / Под ред. И. В. Чекалова. Мн., 1999. С. 102.

Барыс Сымон Вікенцьевіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Вілейскага раёна. Мн., 2003. С. 578, 579.

Саламевіч Я. Барыс Сямён Вікенцьевіч // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мн., 2006. С. 147.

Цыганок Н. Л. Журналіст, краязнаўца, настаўнік… (Да 75-годдзя С. В. Барыса) //Выхаванне і дадатковая адукацыя. 2012, № 6. С. 58—61.

Крывашэй Д., Мальдзіс А. Літаратурныя мясціны Беларусі. Вілейскі раён //Маладосць. 2010, № 3. С. 143.

Год кніг Сымона Барыса // Наша слова. 2012. 26 верасня.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс