Барысенка Уладзімір Уладзіміравіч

Барысенка Уладзімір Уладзіміравіч

Барысенка Уладзімір Уладзіміравіч

Барысенка Уладзімір Уладзіміравіч

Журналіст, празаік, паэт.

Нарадзіўся 5 студзеня 1949 года ў Фабрычным пасёлку (вёска Якаўлевічы) Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1966 годзе скончыў Якаўлевіцкую СШ, працаваў электраманцёрам на Аршанскім ільнокамбінаце.

З 1966 па 1970 служыў у Прыбалтыцы і Беларусі. З 1970 па 1975 -- журфак БДУ імя Леніна. У 1973 годзе быў дэлегатам 10 Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Берліне. З верасня 1975 па 8 лютага 1998 г. працаваў спачатку карэспандэнтам, пазней адказным сакратаром "Сельской газеты".

Рэдагаваў газеты "Пажар", "Охрана", "Ветеран Чернобыля". З 1 красавіка 2003 па 5 траўня 2009 -- на розных пасадах у газеце МУС "На страже".

Узнагароджаны шэрагам граматаў, медалёў. Выдатнік друку (2001), заслужаны журналіст (2008).

Бібліяграфія

Аўтарскія зборнікі:

"Рельсы судьбы". Вершы и паэма. 1994. Ворша.
"Запаленне душы". Вершы и паэма. 1996. Минск.
"Вірус адзіноты". Вершы і проза. 2000. Мінск.
"Калінавы лес". Эсэ і вершы. 2003. Мінск.
"Лабірынты". Зборнік вершаў. 2016. Мінск.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс