Барысевіч Юрась Мікалаевіч
Барысевіч Юрась — эсэіст, мастак, перакладчык. Нарадзіўся ў 1966 г. у Менску.
Пасьля службы ў войску вывучаў рамана-германскую філялёгію ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце і выяўленчае мастацтва ў асьпірантуры пры Нацыянальнай акадэміі навук. Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам у НВА "Інтэграл", газэце "Культура", Менскім інстытуце кіраваньня, часопісах "Мастацтва" і The Green Cross Optimist. Сябра БАЖ і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, удзельнік мастацкіх суполак "Другі фронт мастацтваў", Schmerzwerk, pARTisan. Быў адным з заснавальнікаў і "камісарам" (тэарэтыкам) авангарднай суполкі Бум-Бам-Літ.
Барысевіч Юрась — эсэіст, мастак, перакладчык. Нарадзіўся ў 1966 г. у Менску.
Пасьля службы ў войску вывучаў рамана-германскую філялёгію ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце і выяўленчае мастацтва ў асьпірантуры пры Нацыянальнай акадэміі навук. Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам у НВА "Інтэграл", газэце "Культура", Менскім інстытуце кіраваньня, часопісах "Мастацтва" і The Green Cross Optimist.
Сябра БАЖ і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, удзельнік мастацкіх суполак "Другі фронт мастацтваў", Schmerzwerk, pARTisan. Быў адным з заснавальнікаў і "камісарам" (тэарэтыкам) авангарднай суполкі Бум-Бам-Літ.
Прадстаўляў Беларусь на міжнародным літаратурным фэстывалі Vilenica (Славенія, 2005). Некаторыя тэксты перакладаліся на польскую, славенскую, ангельскую, украінскую, латышскую, нямецкую мовы. Перакладае мастацкія тэксты з французкай, ангельскай, польскай і нямецкай.
Ляўрэат прэміі Саюзу беларускіх пісьменнікаў за лепшае эсэ на тэму "Вобраз ХХІ стагодзьдзя" ("Разьвітаньне з Адамам"). У складзе суполкі Бум-Бам-Літ адзначаны прэміяй Саюзу беларускіх мастакоў "За неардынарную падачу сваёй творчасьці".
Бібліяграфія
"Цела і тэкст". 1998 г.
"Alter Nemo". 2003 г.