Булавацкі Міхась Пятровіч
Булавацкі Міхась Пятровіч нар. 11.10.1947 г. у в. Восы Глускага р-на Магілёўскай вобл. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута, працаваў настаўнікам, выкладчыкам, з 1977 г. выступае як журналіст. У 1988 г. стаў адным з заснавальнікаў магілёўскай філіі аб’яднання “Мартыралог Беларусі”, кіраўнік магілёўскай суполкі Беларускага ПЭН-цэнтру. З пачатку 90-х займаецца літаратурнай дзейнасцю, рэдактурай, піша вершы, перакладае з рускай. У 1999 г. выйшла кніга В. Высоцкага “Я не падману” ў перакладзе М. Булавацкага. Эсэ “Ноч свабоды” заняло прызавое месца ў літаратурным конкурсе “Мая свабода”, праведзеным радыё “Свабода”.
Булавацкі Міхась Пятровіч.
Нарадзіўся 11 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Восы Глускага раёна Магілёўскай вобласці (у пашпарце: 2 студзеня 1948 г. – памылка маці).
Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1971 годзе; спецыяльнасць: настаўнік матэматыкі і фізікі сярэдняй школы.
Першая літаратурная публікацыя: артыкул “Запозьненае слова” пра творчасць У.Высоцкага з перакладамі “Паляваньне на ваўкоў” і “Канец паляваньня на ваўкоў” у газеце “Ратуша” 29 студзеня 1992 г.
Прэміі, іншыя адзнакі:
Эсэ “Ноч свабоды” – ІІ месца на конкурсе “Мая свабода”, прысвечаным 50-годдзю радыё Свабода; 2004 г.
Эсэ “Лыжачка” – ІІІ месца на літаратурным конкурсе памяці К.Сіманава; 2011 г.
Месца жыхарства: Магілёў.
Месца працы: індывідуальны прадпрымальнік у галіне матэматычнай адукацыі.
Бібліяграфія
М.Булавацкі. Матэматыка – 5 бг. Вучэбны дапаможнік для 5-х класаў беларускіх гімназій. У 4-х частках. – Магілёў. 1996-1997.
Уладзімір Высоцкі. Я не падману. Вершы, песьні, балады. У перакладзе М.Булавацкага. –Мн.: Беларускі кнігазбор. 1999.
Мікалай Булавацкі. Гісторыя Завалочыцкага лясніцтва. Пад рэдакцыяй Міхася Булавацкага. – Магілёў. 2004.
Міхась Булавацкі. Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці “Беларускае пяціборства” (інтэрнэт-выданне). – Магілёў, 2010.