Бурлак (Жыбуль) Вера Юр'еўна

Бурлак (Жыбуль) Вера Юр'еўна

Бурлак (Жыбуль) Вера Юр'еўна

Бурлак (Жыбуль) Вера Юр'еўна

Паэтка, перакладчыца, кандыдат філялягічных навук. Выступае як аўтарка і выканаўца ўласных песьняў, а таксама вакалістка і інструмэнталістка.

Зрабіла шэраг перакладаў паэзіі і прозы з ангельскай, расейскай, украінскай моваў. А творы самой Джэці перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую і нават на мову эспэранта.

Вера Бурлак, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве і, як сама прызнаецца, "з таго часу мала зьмянілася". Закончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў Белдзяржунівэрсытэце.
Вершы піша з дашкольных гадоў, аднак актыўна друкавацца пачала ў 2001 г. З 1997 г. зьяўляецца нязьменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу "Вясковыя могілкі". Займаецца літаратуразнаўствам, дасьледуе паэзію для дзяцей.

Удзельнічала ў міжнародных праектах "Вечар маладых паэтаў Беларусі" (Расея, Масква, 2001), "Сувязьразрыў" (Украіна - Беларусь, 2004), "Парадак слоў" (Мінск, 2006, 2007), "Дні беларускай і швэдзкай паэзіі" (Мінск - Гродна - Пінск, 2007), "Месяц аўтарскага чытаньня" (Брно, 2007) і інш.

Пераможца Міжнароднага жаночага слэму (Мінск, 2012).

Бібліяграфія

"За здаровы лад жыцьця". Кніга вершаў. 2003 г.

"Детская поэзия Серебряного века: Модернизм". Манаграфія. 2004 г.

Пераклады

2009 — Мантэгю Родз Джэймз «Студня Cтогнаў»

2009 — Ёсіф Бродзкі «Калядная зорка», «Уцёкі ў Эгіпет (ІІ)»

2010 — Льюіс Кэрал «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса» (Lewis Carroll «Alice’s Adventures in Wonderland» (1865))

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс