Бутэвіч Анатоль Іванавіч
БУТЭВІЧ Анатоль Іванавіч (псеўданім Максім Валошка) нарадзіўся 15.06.1948 года на хутары Язавец Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971).
БУТЭВІЧ Анатоль Іванавіч (псеўданім Максім Валошка) нарадзіўся 15.06.1948 года на хутары Язавец Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971 – 1973), намеснікам рэдактара газеты “Чырвоная змена” (1975 – 1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1986 – 1987), у ЦК ЛКСМБ (1973 – 1975, 1979 – 1980) і ЦК КПБ (1980 – 1986, 1987 – 1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990 – 1992), міністр інфармацыі (1992 – 1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994 – 1996). У 1996 – 1998 -- Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998 – 2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 года. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.
Узнагароджаны ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2008), медалём “За асваенне цалінных зямель” (1969), Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978), Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі (1998), юбілейным медалём “90 год Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь” (2008). Ганаровае званне “Заслужаны журналіст” ГА “Беларускі Саюз журналістаў” (2008).
Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў “Залатое пяро – 2001”, прэміі імя Васіля Віткі часопіса “Вясёлка”, літаратурнага конкурсу “Кімерыйскія музы” на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі, дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS.
Член рэдкалегій часопіса “Вясёлка”, “Краязнаўчай газеты”, намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ.
Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.
Бібліяграфія
“Прыгоды лісціка-карунчыка”. Казкі. Мінск, 1997
“Прыгоды памаўзлівай Рыскі”. Казкі. Мінск, 1999
“Расстайны пах асоту”. Аповесць, апавяданні. Мінск, 2000
“Як акіян з кропелькай барукаўся”. Казкі. Мінск, 2003
“Мірскі замак”. Мінск, 2003
Серыя “Сем цудаў Беларусі”:
“У гасцях у вечнасці”. Мінск, 2001
“Званы Нямігі”. Мінск, 2002
“За наміткай гісторыі”. Мінск, 2003
“Адвечны покліч Радзімы”. Мінск, 2004
“Славутыя родам сваім”. Мінск, 2006
“Пад небам беларускага слова”. Пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі. Мінск, 2007
“Каралева не здраджвала каралю”. Раман. “Маладосць”, №7 -- 9, 2003
“Маладыя гады – маладыя жаданні”. П’еса. “Маладосць”, №, 2007
“Апошняе ігрышча”. Аповесць. “Полымя”, №, 2007
“Зайчыкаў лес” (на румынскай мове). Цімішаара, Румынія, 1999
Пераклады на рускую мову:
Липский Владимир. “Крутые версты”. Аповесць. Масква, 1981, Кемерава, 1982, 1989
Липский Владимир. “Выстрелы над старым окопом”. Аповесць. Мінск, 2007
Капустин Аександр. “Соленая роса”. Аповесць. Казань, 1984
Гигевич Василь. “Марсианское путешествие”. Мінск, 1992
“Смеяться, право, не грешно”. Беларускі народны гумар. Мінск, 1997
Пераклады на беларускую мову:
Хемінгуэй Эрнэст. “Бывай, зброя”. Мінск, 1996
Олдрыдж Джэймс. “Паляўнічы”. Мінск, 1996
Шолам Алейхем. “Тэўе-малочнік”. Мінск, 1992
Лем Станіслаў. “Прыгоды Піркса”. Мінск, 1992
Лем Станіслаў. “Салярыс”. Мінск, 1994
Ажэшка Эліза. “Над Нёманам”. Мінск, 2003
Курыльчык Рышард. “Славянскі світанак”. Мінск, 2007
Ажэшка Эліза. “Gloria victis”. “Дзеяслоў”, №4, 2008
Пераклады п’ес, якія ішлі ў тэатрах Беларусі:
Сапгір С., Пракоф’еў С. Кот у ботах. 1981
Хмелік А. А ўсё-такі яна круціцца? 1981
Аляксандраў А. Шышок. 1982
Гудзяліс Антанас. Куды сышлі волаты? 1982
Фрэшат Караль. Жан і Беатрыса. 2004
Вампілаў А. Мінулым летам у Чулімску. 2006
Гальдоні Карл. Слуга двух гаспадароў. 2007
Шурпін Анатоль. Хто кахае мадам? 2008