Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч
Бяляцкі Алесь Віктаравіч (нар. 25 верасня 1962 г.) — літаратар, грамадскі дзеяч і праваабаронца.
З 1989 па 1998 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. З 1997 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна». У сакавіку 2006 года Вацлаў Гавэл уручыў А. Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе А. Бяляцкі быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію. У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH). Ганаровы грамадзянін г. Генуя (правінцыя Лігурыя, Італія).
Бяляцкі Алесь Віктаравіч (нар. 25 верасня 1962 г.) — літаратар, грамадскі дзеяч і праваабаронца.
Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Вяртсіля, Сартавальскі раён Карэліі (РСФСР) у беларускай сям'і. Хутка сям'я вернулася ў Беларусь, на сталае жыхарства ў горад Светлагорск Гомельскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 5 г. Светлагорску, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі.У 1986 г. А. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым — старшынём гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэта Беларускага народнага фронта. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.У 1992—1996 гадах быў дэпутатам Мінскага гарадскога савету. З 1989 па 1998 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. З 1997 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна». У сакавіку 2006 года Вацлаў Гавэл уручыў А. Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У тым жа годзе А. Бяляцкі быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію. У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH). Ганаровы грамадзянін г. Генуя (правінцыя Лігурыя, Італія).