Бяласін Яўген Аляксандравіч
Бяласін Яўген Аляксандравіч
Яўген Аляксандравіч Бяласін нарадзіўся 9 чэрвеня 1954 году ў в. Грынявічы Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР. Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1975 год). Працаваў у Берасьцейскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (1979—2001). Першы выкладчык факультэту замежных моваў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1994). У 1990-я — 2000-я гады быў дырэктарам Берасьцейскай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага Цэнтру. У 2001 годзе атрымаў забарону на прафэсію. З гэтага часу самадзейны германіст, журналіст, літаратар.
Як перакладчык зь нямецкай мовы згадваецца ў Беларускай энцыкляпэдыі. Перакладае таксама з ангельскай, польскай моваў і з розных моваў на нямецкую.
Як перакладчык зь нямецкай мовы згадваецца ў Беларускай энцыкляпэдыі. Перакладае таксама з ангельскай, польскай моваў і з розных моваў на нямецкую.
- Фрыдрых Шылер. Пальчатка. (Friedrich Schiller. Der Handschuh.) // Шылер Ф. Вершы і баляды. Драмы. Менск: Мастацкая літаратура, 1993.
- Стыг Дагэрман. Забіць дзіця. (Stig Dagerman. Ein Kind töten) // «Крыніца», №7, 1994;
- Вольфганг Борхэрт. Апавяданьні. (Wolfgang Borchert. Erzählungen) // «Крыніца», №2, 1996;
- Пэтэр Гандке. Шэршні. (Peter Handke. Hornissen) // ARCHE , №4, 1999;
- Пэтэр Сьлётэрдайк. Прыйсьці на сьвет, прыйсьці да мовы. Франкфурцкія лекцыі. (Peter Sloterdijk. Zur Welt kommen, Zur Sprache kommen. Frankfurter Vorlesungen) // ARCHE, №2, 2005;
- Зыгмунд Фройд. Дыскамфорт ад культуры (Sigmund Freud. «Unbehagen in der Kultur»). Менск: Энцыклапедыкс", 2001;
- Сэбаст’ян Гафнэр(en). Гісторыя аднаго немца. Успаміны 1914—1933. (Sebastian Haffner. Geschichte eines Deutschen. Erinnerungen 1914—1933). Менск, 2006;
- Чарлз Дыкэнс. Олівэр Тўіст (Сharles Dickens. Oliver Twist). Менск: Галіяфы, 2010;
- Кароткая граматыка нямецкай мовы (у суаўтарстве з Л. Баршчэўскім). Менск: Радыёла-плюс, 2012;
- Гайнрых Гайнэ. «Пра Польшчу» (пераклад зь нямецкай). Берасьце, 2013;
- «Подземелья Бреста, крепости и…» Журналистское исследование с элементами литературы существования. Брест: Полиграфика, 2014;
- «Што такое Асьвета?» Імануэля Канта (крэда Асьветніцтва).
- Алесь Разанаў. “І вынайшаў сабе я крылы – вось яны”, Білінгва. (з беларускай на нямецкую, як суперакладчык) Логвінаў, Вільня, 2014