Дзьмітрыеў Генадзь Рыгоравіч

Дзьмітрыеў Генадзь Рыгоравіч

Дзмітрыеў Генадзь, нарадзіўся 18.10.1943 г. у вёсцы Злыднікі (цяпер Першамайка) Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачых.
Пасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы (1959) працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе, рабочым на будоўлі ў Менску. Вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1961-1964, скончыў завочна ў 1970), служыў у Савецкай Арміі (1964-1967). У 1967-1974 гг. настаўнічаў у Варанчанскай сярэдняй школе Карэліцкага раёна. З 1974 г. - карэспандэнт-арганізатар, затым намеснік дырэктара, а з 1988 г. - дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1979 г.

Узнагароджаны медалём.

Першы верш надрукаваў у езярышчанскай раённай газеце «Калгасная вёска» ў 1959 г., у наступным годзе вершы з'явіліся ў рэспубліканскім друку (газета «Чырвоная змена»).

Бібліяграфія

«Гарады на далонях». Зборнік вершаў. 1974 г.

«Птушка Сінязорка». Кніга для дзяцей. 1976 г.

«Азярыны». Зборнік вершаў. 1980 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс